Нiбы перад апошнiм боем...

***
Нібы перад апошнім боем,
Ты вершы з вераю пішы,
Каб на зямлі не быць ізгоем.
Перад сабою не грашы:
Няхай радок сумленным будзе,
Няхай народзіцца - з душы.
Пачуцці шчырыя разбудзіць
І дапаможа жыць радок
У чысціні душы, не ў брудзе.
Паэт сапраўдны ёсць прарок,
Хоць кажуць, не ў сваёй Айчыне.
Любі свой край і свой куток,
Каб помнілі яны аб сыне,
Які жыццё ім прысвяціў,
Спяваў бярозам і каліне,
Што больш жыцця свайго любіў.

24. 09. 2024 г.


Рецензии