Ты светлых не губляй надзей...
Ты светлых не губляй надзей,
Каб абышло цябе нянасце
Трагічных выпадкаў, падзей.
І дзён сваіх журбу і шчасце
Глыткамі пі і іх смакуй,
Як найсвяцейшае прычасце.
Кахай, любі, жыві, існуй
І не імкніся стаць героем,
І ўчынкі злосныя даруй.
Працуй з натхненнем і настроем
І вершы ад душы пішы.
Нібы перад апошнім боем,
З іх кожны верай завяршы.
24. 09. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124092402435