Здзiуляйся восенi дарам...

***
Здзіўляйся восені дарам
І ў небе журавам над лугам.
Маліся ёй, нібы на храм,
І разам з ёй ідзі за плугам.

На неба мірнае глядзі,
Грудзямі пі празрыстасць неба,
Сяброўствам даражы з людзьмі,
Дзялі кавалак з імі хлеба.

Цані і восень, і людзей,
І дзён сваіх журбу і шчасце
І светлых не губляй надзей,
Каб абышло цябе нянасце.

23. 09. 2024 г.


Рецензии