Майму Мiку!
Ты нібы тое сонейка вясной!
Трохмоўны ўжо сягоння двухгадовы
І поўны шчырай, ветлай дабрынёй!
Да 10 ты ўжо лічыць умееш
Па дацку і нямецку а таксама
На мовах трох гаворыш, разумееш
У яслях і як размаўляюць тата, мама.
Дай Божа, каб ты падрастаў здаровым,
Цікаўным і пытлівым праз гады!
Дай Божа міру на шляху тваім жыццёвым,
Каб ты не зведаў здрады і бяды!
Хай Бог цябе, унучак, зберагае
Бацькам на радасць і усей радні!
Няхай твой звонкі смех заўжды лунае
І ясных вочак свецяцца агні!
Унучак мой, сягоння двухгадовы,
Дасць Божа вывучыш і маю мову,
Бо беларус - унучак мой заходні -
І славянін чуць болей за палову!
Свидетельство о публикации №124092301434