Не знiкне песня на вякi...
Не знікне песня на вякі,
Яна ўсё ж вернецца, як вырай,
Калі складаеш ты радкі
Душой сваёю чыстай, шчырай,
А не таму, што ёсць білет
І членства ў нейкім там саюзе.
Душой пішы радкі, паэт,
І ёй жа прысвячай, як музе.
Не прысвячай радкі царам,
Не будзь ім наймітам, прыслугай.
Здзіўляйся восені дарам
І ў небе жураўлям над лугам.
22. 09. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124092203494