Ад зданi марнага пуцi...

***
Ад здані марнага пуці
Да плёну сваёй песні шчырай
Сумеў дарогу я знайсці,
Як журавоў журботны вырай
Яе шукае ў вышыні
І кожны раз знаходзіць зноўку.
Пражытыя гартаю дні,
Чытаю нешта, зараз - Броўку,
І не шукаю марны пуць -
Безвыніковы і бясплённы.
З дарогі не хачу звярнуць,
Дзе мне лісты кідаюць клёны,
Як плату за мае радкі,
За сум і радасць песні шчырай.
Няхай яна не на вякі,
Але ўсё ж вернецца, як вырай.

22. 09. 2024 г.


Рецензии