Раптам, кудысь
раптам,
вырву із натоўпу
асобу
тваю.
І,
ускрыкнуўшы
на ўсю
на плошчу
імя,
рвануся
увесь.
Кудысь…
Ты здзіўлена глядзіш...
Не памятаю Вас, не памятаю Вас…
Не памятаю!
І я нагадваю – дзе
і калі,
захоплена так
вочы...
Твае
гарэлі,
а я чытаў увесь вечар.
Пра каханне…
Ты, прасвятлеўшы,
успомніла.
І-і-і!
Адразу.
Бывайце жа...
Бывайце жа!
Бывай – теее!!!
Ну, што жа…
Я якойсь буду.
Цябе,
птушка,
дараваць.
Свидетельство о публикации №124092202973