Валошкi

Сінелі некалі валошкі,
У жыце процьма іх цвіло.
Не сеянцы – здзіўляла трошкі,
Ў маім дзяцінстве так было.

У залатым прыгожым полі
Валошкі сінія растуць,
Як сведкі той сялянскай долі...
Вяночкі дзеўкі з іх плятуць.

Прыгожы мяккі сіні колер,
Нібыта неба на зямлі.
Успамінаю жыта, поле,
І сцежкі – да яго вялі.

Парадуюць мяне валошкі,
Як полю жытняму абет.
Вітае вузкая дарожка –
Дзяцінства незабыўны след.

Шукаю зрокам зноў валошкі,
Той колер неба, дзе ты ёсць?
Чаплялі на сукенкі «брошкі»...
Валошка, ты – з дзяцінства госць.


Рецензии