Удзячнасць
Усім, хто добраму вучыў.
Мая задача – ім аддзячыць,
Тым, хто ніколі не лаўчыў.
Ім невядома слова «зайздрасць»,
Бо маюць розум, добры густ.
Ім поспех мой маленькі – радасць,
Уклад у развіццё не згус.
Мая глыбокая ўдзячнасць
Усім, хто дачыненне меў,
Каму спрыяла духа яснасць,
Ад зайздрасці хто не самлеў.
Казалі: «Вопыта прыбудзе!»
Яны мне тым дапамаглі.
Бо з шчырым сэрцам тыя людзі
Іскрынку разглядзець змаглі.
Мая бясконцая ўдзячнасць
Усім, хто мне дапамагаў,
Хто шлях мой здолеў абазначыць,
Падзякі хто не вымагаў.
Свидетельство о публикации №124092101851