Калi на зелень росных трау...

***
Калі на зелень росных траў
Лісток бярозавы сарвецца,
Калі шуміць лісцё дубраў
І між дубоў дарога ўецца,

Калі ўжо позна залачае
І толькі днём яшчэ спякотна,
Тады пазбаўся ад адчаю
І адчувай сябе свабодна.

Жыві у еднасці са светам,
У творчым з восенню яднанні
І будзь, як верасень, паэтам
Не па білету, па прызванні.

20. 09. 2024 г.


Рецензии