Мары мае

Лёгкакрылыя, адвечныя –
Я ў стане дзіўных мар.
Птушкі-думкі чалавечыя –
Промень сонейка з-за хмар.

Незгасальныя ды палкія –
Мары шчодрай чарадой.
Звыш прываблівыя, яркія,
Як стракозы над вадой.

Мары – казкі ясназорныя,
Іх складае сам народ.
Таямнічымі ўзорамі
Ўпрыгожылі мой род.

Неўміручыя ды смелыя –
Падаліся мары мне.
Нібы птушкі снежна-белыя –
Сілуэты на акне.

Запаветныя мне дадзены,
Вернай роднай быць зямлі,
Помніць мужнасць нашых прадзедаў,
Што Радзіму збераглі.


Рецензии