Падняу лiсток i скамячыу...

***
Падняў лісток і скамячыў,
Як перадзімнюю трывогу.
Яшчэ яго не намачыў
Асенні дождж. Малюся Богу...
Яшчэ збіраюць журавы
Ў імшарах кроплі-журавіны
І п'юць з бясхмарнай сінявы
Паветра чыстае асіны.
Шчымліва-радасны настрой
Не скамячыў яшчэ мне вецер
Халодны, хоць ляціць стралой
Асенні дзень па белым свеце.
Чакаў яго і прычакаў...
Пяецца песня і ўдаецца,
Калі на зелень росных траў
Пажар бярозавы кладзецца.

19. 09. 2024 г.


Рецензии