Рэха

Пачую рэха перакатнае,
Нібыта хвалі на вадзе.
Густое, гучнае, раскатнае,
Вясёлы водгук дзе-нідзе.

Яно працяжнае ды пругкае,
Так заляскоча, загудзе,
Што лес зялёны нібы гукае,
Ды лесавік мяне вядзе.

Пачую рэха пераліўнае,
Эфект да неба гук узнёс.
Якое ж рэха грукатлівае,
Раскаты – громам да нябёс.

Жывое рэха, палахлівае,
Нястоены пякельны жар.
Ды часам зробіцца смяшлівае –
Ад леса шчодры, мілы дар.

Пачую рэха галасістае,
А дзе ж жыве яго выток?
Вітае раніца расістая,
Прыгожы чысты дня расток.


Рецензии