Мы у адно непадзельнае злiты...

***
Мы ў адно непадзельнае зліты:
І ў надзею адну - і ў адчай,
Мілы край, дабрынёй знакаміты,
Нарачоны мне Госпадам рай.

І бярозы на ўзгорку за хатай,
Сам узгорак, і поле, і лес,
І народ, неаднойчы распяты,
І ля хаты - раскідзісты бэз.

Вераснёвай зарою умыты
Беларускі любімы мой край,
Мы ў адно непадзельнае зліты,
Як у барву і ў золата - гай.

18. 09. 2024 г.


Рецензии