Анёлы нiбыта...
На роднай мове гімн гучыць.
Са словам сказы ажываюць,
Натоўп людзей няхай маўчыць.
Спяваюць дзеці гімн сардэчна,
У кожным слове – прыгажосць.
Мая зямля – краса спрадвечна,
Прырода, казка, маладосць.
Ад вас залежыць – быць якімі:
Сур'ёзнымі, без пустаты.
Я зычу ўслых – стаць вам такімі,
Каб фонд складаўся залаты.
На вас вялікая надзея,
Вы – генафонд, вы – юнакі.
Любая значная падзея
Па сіле, у справах – мастакі.
Зачаравана я глядзела
Ды слухала, як у першы раз.
За словамі душа ляцела –
Гучаў гімн чыста, без параз.
Свидетельство о публикации №124091801867