Як галiнка жывучай ракiты...
Як галінка жывучай ракіты,
Пад якой адпачыць я прысеў,
Так і край мой, дрымотай спавіты,
На жыццё не губляе спадзеў.
Толькі лісце бярозы губляюць
Ды гуляюць вятры па садах,
Толькі мары з гадамі знікаюць
Ды гусцее туман на лугах.
Мілы край мой, дрымотай спавіты,
Ты сумоту маю прабачай.
Мы ў адно непадзельнае зліты:
І ў надзею адну і ў адчай.
17. 09. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124091703871