Месячык рагаты
Ззяюць моўчкі ў вышыні.
Вось і месячык рагаты
Ўздымаецца з-за хаты,
Нібы прывід з цішыні.
І адразу назірае,
Што і дзе, чаму і як:
Ці далёка хмарак зграя,
Ці ўсё так, як падабае,
Быццам зменіць што, дзівак.
А нічога немагчыма.
Разважаючы як след,
Ён яшчэ з пачатку Рыма
Бачыў жоўтымі вачыма,
Кім будуецца наш свет.
Больш за ўсіх ствараюць людзі –
Мары ў вопратцы падзей.
І, напэўна, лепей будзе.
Жаль аднак, што часам людзі
Не падобны на людзей…
Свидетельство о публикации №124091604396