Пiсьменства - цуд
Народ – вялікі ўладар.
Пісьменства – база для асновы,
Для беларуса – шчодры дар.
Пісьменства праслаўляе слова,
Якое набярэ вагу.
Прыняць яго ўсе гатовы,
І я ў тым ліку – зберагу.
Пісьменства нібыта люстэрка –
Адлюстраванне, лад жыцця.
Уладу набыла паперка –
Не будзе слову забыцця.
Пісьменства, як народаў звязак –
Набліжаны да мас працэс.
Ён для ўлады – абавязак,
Вытворчы, выбраны эксцэс.
Пісьменства, як залог культуры,
Мы без пісьменства – дзікуны,
Хоць самавітыя фігуры,
Як без жакея скакуны.
Пісьменства – вось крыніца ведаў,
Праслаўлю да яе хаду.
Хто мовы роднае не ведаў,
Той на плячо ўзваліў бяду.
Свидетельство о публикации №124091601853