Крочыць восень весялуха

Крочыць восень-весялуха
Ды шапоча мне на вуха,
Які  прыгожы гэты дзень
І здзіўляе вельмі шмель.
Сонца грэе бы улетку,
Забаўляя цуда- кветку.               
Як чароўна і ў лясах,
Пах ляціць на парусах.               
Фарбы тут і там мільгаюць      
І цудоўна ўсіх вітаюць.
І гайдаюцца  хмурынкі
Бы маленькія дзяўчынкі.
Восень дзіўная  плыве
І  чароўна  ўсім  пяе.


Рецензии