Сямейнае. 21

Да Алеські Давідовіч
Віцебск шле ахоўны герб.
Ад журбы зямной юдолі,
Цемрашалаў і мігер.
Цмокаў – злосьцю апантаных.
Ад заўзятых махляроў.
Царэдворцаў акаянных…
Ь – асісяй! Адсутнасьць слоў.

Акрамя таго жадаем
Дабрабыту (без клапот).
Ззяць, як Зорка Залатая,
І не гаснуць мноства год.
Назаўсёды заставацца
Годнай боскай цяплыні.
Обак. Крышачку дзівацкай.
Дзеля цуду дзень пры дні.

12.09.2024


Рецензии