З Мовы на Мову
у верасьні здабудуцца арбіты,
каб кожны ліст ляцеў уніз. Але –
што восенню яшчэ рабіць прывідам,
калі закруціць ветрык? Толькі так
кружыць, нясьцісь няўрымсьліва ў паветры.
То ж верасень, трывогі на пятак,
і дождж у твар табе. Як хочаш – вытры,
а не, дык не. Маркоціцца – за грэх,
пакуль мы побач, лЮбая. Сядміцай
гадаць раз-пораз, хто і як памрэ,
навошта?! Сніцца, так, бадай, як спіцца –
у верасень, дзе лісьця кругаверць,
вільготнай ноччу вузкія далоні
сціраюць слёзы. Хочаш, мне давер
прыбраць сцяжынкі кропелек салёных
са шчок тваіх. Ды загаіць ўвесь боль
адным цалункам. Што нам застаецца
апроч лісьцЯ, * з галінак – на юдоль.
Дзе кожны ліст нагадвае мне сэрца,
ці толькі тыя кропелькі са шчок?
Таемны зьмест карункавых адносін
Таго, што вусны, поўныя пяшчот,
Шапталі мне пра верасень і восень.
8-9.09.2024
PS:
Варыяцыя (не зусім – пераклад…) на верш Вініла «тривоги на п'ятак»
Давал себе зарок: не пытаться перакладаць з мовы (беларускай) на расейскую. Паважаю абедзьве, але лічу сваю больш пяшчотнай і наогул неперакладаемай.
А вось наадварот – часам забаўляюся.
Пры гэтым, не столькі перакладамі, колькі варыяцыямі…
А ведь уже украинская с нашей и перекликаются, и... Украінская – чуть витиеватее, что ли. Решил попробовать, но – чую – многое теряется.
* Паколькі ў нас ужываецца як лІсьце, так і лісьцЁ – я крышачку пасваволіў з націскам (туды-сюды).
«Скукоживается» мне заўсёды падабалася, але я не ўпэўнены з тым, ці застаецца яно ў мове… Па-беларуску. Таму і зыйшоў да куды меньш прывабнага скурчвання. Хай, па мне, можна было б пакінуць і «скукожванне».
Свидетельство о публикации №124091402894
Хороша твоя лирика - на любом.
Приветствую и обнимаю
Алла Липницкая 01.11.2024 22:08 Заявить о нарушении
Тільки й залишилося на супостатів гавкати ))
Дзякую, Даражэнькая! Даруй, што не адгукаюся. Баюся, што з-за гэтага залішэння на твае (цудоўныя!) нейкія хмаркі наганю.
Вот закончу (даст Бог) свои ковзанья округ Тараса, вернусь. К твоим, Тани В., Валиным…
І мы, таксама - з абдымкамі (і нават цалункамі)!
Вольф Никитин 01.11.2024 22:27 Заявить о нарушении
И Валя чего-то читает. И где оно?
Жду с нетерпением, когда ты будешь свободен!)
Алла Липницкая 01.11.2024 23:50 Заявить о нарушении
Последние... В сборке "ТарасОва доля". Как обычно - много сердитого и занудного ))
Вольф Никитин 01.11.2024 23:58 Заявить о нарушении