не балiць
Я гучна крычу. Зноў і зноў.
Быў побач, калі было трэба,
І раптам цябе не знайшоў.
Застаўся адзін на дарозе,
Застаўся адзін назаўжды.
У пошласці гэтай, у прозе,
Змяняючы гарады.
А сэрца цяпер як нямое,
Не б'ецца ў грудзях, не гучыць.
Пакінуў цябе ў спакоі,
І быццам ужо не баліць...
Свидетельство о публикации №124091306381