Нiбы у вырай яна адляцела...

***
Нібы ў вырай яна адляцела
Ў недасяжную, дальнюю сінь,
Песня лета, што пелася смела
І звінела, як лісце асін.

Зараз сэрца шукае дакладны,
Далікатны і мудры радок,
Асцярожны, разважлівы, складны,
Акуратны, як восені крок.

Яно б'ецца, шукае надзею
Перажыць мітусенне і тлум,
Бо якое насенне пасею,
Тое й будзе аплакваць мой сум,

Што не гасне ў душы, апавітай
Размаітымі фарбамі дрэў,
І з яе нараджае забыты
Першародны гаючы напеў.

13. 09. 2024 г.


Рецензии