Вось думаю
Думкі пра харчы, абед.
Там, у краме, ёсць каўбаска.
Набывайце, калі ласка,
Пачкі вафелькаў, сыркі,
Пышкі, булкі, крэндзялькі,
За грашовыя паперкі
І пячэнне, і цукеркі...
На баках адклаўся скарб.
Вось і думаю, што, каб
Быць лягчэйшай напрадвесні,
Пэўна меней трэба есці.
Свидетельство о публикации №124091207152