А я буду глядзець на аблокi...

***
А я буду глядзець на аблокі
І на мокрыя крылы варон,
Каламуць і смугу павалокі
І на голы разгалісты клён,

Сумаваць, нібы ён па рабіне,
Пад суседскім насупраць акном,
Што без лісця чырвоная стыне,
Каб пусцілі пагрэцца у дом,

Сумаваць, што даўно адзвінела
Каляровая песня асін,
Нібы ў вырай яна адляцела
Ў недасяжна-далёкую сінь.

11. 09. 2024 г.


Рецензии