Я гляджу i гляджу на аблокi...

***
Я гляджу і гляджу на аблокі,
Што ляцяць пад асінавы звон.
Дрэвы ветру кідаюць папрокі,
Што трывожыць іх ранішні сон.

Няма чым папракаць мне той вецер
І за штосьці яго асуджаць.
Гэта восень гуляе па свеце,
Каб апошні лісточак сарваць.

Загудуць ад дажджоў вадасцёкі
І заплачуць праёмы акон,
А я буду глядзець на аблокі
І на мокрыя крылы варон.

10. 09. 2024 г.


Рецензии