Драпежныя звяры мае парэшткi елi...
У цёмным гушчары, каля сухога пня,
І журавіны там прывабліва ірдзелі,
А паміж іх ірдзела сырая плоць мая...
Калісьці дзірваном пакрыецца узлессе,
І вырасце на ім валошка ці чабор,
І застануся я ляжаць у гэтым лесе,
І стану лесам сам - сасной ў сасновы бор
Або бярозай ў гай ці яварам у прошчу,
Таполяю самотнай... , ялінаю густой...
Памкнуся я туды, дзе салаўіны пошчак
Абвесціць ўсім аб тым, што я знайшоў спакой...
І мо калісь агонь запаліш ты у печы,
Наклаўшы дроў сухіх у топку як мага,
Прыслухайся да іх, пачуй як дрэва енчыць,
Як з трэскатам у ёй гарыць мая нага...
Свидетельство о публикации №124091000131