Дзе цяперашняй скрухi вытокi...

***
Дзе цяперашняй скрухі вытокі
Веснавымі крыніцамі б'юць,
Там рабіў калісь першыя крокі,
Пачынаў паэтычны свой пуць.

Каля сцежкі гарэла каліна,
Пуцявіна кудысьці вяла,
І здавалася мне, што Айчына -
Гэта шлях ад сяла да сяла.

А Айчына, дзе бацька і маці,
Хоць даўно пад бярозамі спяць,
Дзе палеткі, лясы, сенажаці,
Што сваімі магу я назваць.

Дзе туман, як і сам, сінявокі,
Дзе зары вечаровай паклон
Аддаю і гляджу на аблокі,
Што лятуць пад асінавы звон.

09. 09. 2024 г.


Рецензии