I паклон вечаровы глыбокi...
І паклон вечаровы глыбокі
Аддаваць вераснёвай зары,
І глядзець на свой шлях адзінокі
Ў пазалоце асенняй пары.
І маліцца, хоць не адмаліцца
Ні ад страты бярозай лісця,
Ні ад высахлай недзе крыніцы,
Што паіла пачатак жыцця.
І журыцца, глядзець на аблокі,
Што нібыта ў дзяцінства плывуць,
Дзе цяперашняй скрухі вытокі
Веснавымі крыніцамі б'юць.
08. 09. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124090804656