Пажадана б убачыць аблокi...

***
Пажадана б убачыць аблокі
І пачуць, як асіны звіняць,
І адчуць, як туман сінявокі
Засцілае сабой сенажаць.

Журавы адрыпелі па вёсках,
У калодзежы падае ліст.
Хутка ў небе птушыныя коскі
Закурлыкаюць песню на біс.

Сёння добра глядзець на аблокі
Над высокім ляском на гары
І паклон вечаровы глыбокі
Аддаваць вераснёвай зары.

08. 09. 2024 г.


Рецензии