Шлях Вандэi?
Новая. Чаканая.
Душа стыне у трывозе:
Што нясе каханая?
Ці нясе Бабіна лета
Бляск сталёвы мірных рос?
Ці агнем вайны нагрэта
Прынясе нам дым пагроз?
Па якой пайсці дарозе
Нам на Захад не на Ўсход,
Каб не стаўся у аблозе
Родны край і ўвесь народ.
Каб шалёныя ідэі
Не ўскружылі нам галовы,
Бо крывавы шлях Вандэі
Нам знаёмы і не новы.
Восень стала на парозе.
Чым усцешыць нас зіма?
Шчасце на якой дарозе?
На якой жа кроў дарма?
Свидетельство о публикации №124090706082