Вось мая радзiма...
Пах лугоў квяцістых, подых навальніц.
Тут мая матуля, якая нарадзіла,
Песеньку спявала ад жывых крыніц.
Тут садок і школа: веды, выхаванне,
Падрастаю з часам, помню пра выток.
Вось мая бярозка, рэчка з ціхім гаем.
Зберагу я ў сэрцы родны свой куток.
20. 02. 2024
Свидетельство о публикации №124090602274
Лариса Демиденко 3 09.11.2024 10:50 Заявить о нарушении