Мне шкада...
Па жыцці мы з табою гады.
Развітанне не стала абразай,
Дух гарэзлівы быў, малады.
Не звілі мы з табой, нібы птахі,
На прадвесні гнязда, вельмі жаль.
Не гучалі ні охі, ні ахі...
Не з табой я надзела вуаль.
Не з табою быў шлюбны мой танец,
Не для нас Мендэльсон прагучаў.
Паўстае напаследак пытанне:
Хто мне «Горка!» тады пракрычаў?
Я ў думках цябе ўспамінаю,
Шлях сумесны не склаўся – шкада.
Добрым словам вясну памінаю,
Хай цябе не сустрэне бяда.
Нечаканай сустрэчы не рада.
Не збылося – навошта было?
Сёння слушнай здаецца парада:
У нябытнасць цяпло адплыло.
Свидетельство о публикации №124090601637
Сегодня осень... ждут зиму...
Деревья - золото и медь,
Я цвет осенний не пойму.
Анатолий Бубич 11.09.2024 08:46 Заявить о нарушении