Знiклi краскi у палях...

Знiклi краскi у палях...
Журавы адлятаюць у вырай...
Поуны жалю iх крык,  бо яны на чужбiну ляцяць.
И гляджу я з журбой на парожняе сжатае жнiва.
И дажджынкi на вейках празрыстай расою  трымцяць.

Нiбы чуецца мне: чым сустрэнеш ты Господа Жнiва?
-Вышываны абрус я на стол перад Iм пасцялю
i гасцiнцы падам - клапацiлась увесь год я руплiва...
Але, мабыць, не гэта чакае самотна Iiсус.


Усхамянууся мой дух i пытанне трывожыць набатам:
"Колькi у Жытнiцу Бога прынесла я скарбау сваiх?
Можа, з крыудаю хлебам  кармiла сястру або брата,
або горкай вадой без пашаны паiла я ix?"

Плен прынесла якi - Сам Спадар Божай нiвы праверыць.
- Што у засекi нябес ты паклала?  - мне скажа Iiсус.
Сэрца, сэрца мае хоча бачыць Ен чыстым i верным.
I з пакорай прад Iм на каленi я цiха схiлюсь.

Бог нас дабраславiу i сабрау усiх сяброу тут на Свяце.
Караваем духмяным сустрэу Божай Нiвы Спадар.
Хай жа Госцем жаданым Ен будзе зауседы у хаце.
Прынясем  жа з падзякай Хрысту свае сэрца у дар.


Рецензии