***
Скупа дорыць праменні,
Ад пары дзіўнай гэтай
Засталіся імгненні.
Адпачынку чакае
Лета дбайнага стома
І з птушынага гаю
Не даносіцца гоман.
Ранак зябкі люляе
Ціхім ранкам туманы,
Ды душу спаталяе
Ў садзе яблык крамяны.
Недзе ранняя восень
Сокам поіць маліннік,
А ўжо смуціцца просінь
Пад крылом жураўліным.
Свидетельство о публикации №124090503903