Чым далей, тым верасень званчэй...

***
Чым далей, тым верасень званчэй
І ярчэй сукенкі на бярозах.
І цяплее бляск тваіх вачэй,
Калі ходзіш па світальных росах.

Граюць скрыпкі сосен і асін
І звіняць цымбалы вербалозаў,
І празрысцей восеньская сінь
Над пяшчотнай зеленню пакосаў.

Хіліць вецер гнуткія кусты
І лісты зрываюцца, бы ў вырай.
І плыве, як дым, туман густы
І знікае ад усмешкі шчырай.

І цяплее бляск тваіх вачэй.
На цябе гляджу я і ўздыхаю.
Чым далей, кахаю гарачэй,
І адданей, і мацней кахаю.

05. 09. 2024 г.


Рецензии