Гнеу

Гнеў, ты агністы, надта ж буйны,
Знішчальны, нібы прыгавор.
Пякельны гнеў, як мора бурны,
Парушыш, знішчыш дагавор.

Высакародны гнеў глыбокі,
Цябе заносяць віражы?
Забыўся, мусіць, пра вытокі,
Ты добры плён свой зберажы.

Гнеў абуральны – звер шалёны,
Бязлітасны, кіпучы кат.
А насамрэч зусім зялёны,
Падлетак-гнеў, дэгенерат.

Валодаць усё ж сабою трэба,
Каб гнеў не рос, не перамог.
Вядома, кожнаму патрэбна,
Каб сам эмоцыі збярог.

Тады і гнеў на службу пойдзе,
Калі сам ведае закон.
Прытулак гнеў заўсёды знойдзе,
Калі разумны, плённы ён.


Рецензии