Загула сивизна у барадзе

***

Загула сівізна ў барадзе
і хаджу, хаджу негалёны.
Гэты поезд далей не ідзе,
калі ласка, пакіньце вагоны!

Не чакайце пакуль вас змятуць
быццам кучку гаротнага смецця.
Усё калісьці ачысціцца тут
прыбіральніцай спрытнаю - смерцю.

Мы прыходзім заўжды ніадкуль
і знікаем бясследна ў нікУды
Што марудзіш? Валізку пакуй
і прастуй нацянькі да свабоды.


Привела в соответствие с белорусским письмом
Святлана Гарунова


Рецензии
Седина в бороду,
бес в ребро.

Любаша Паламарчук   07.09.2024 07:35     Заявить о нарушении