Радзiма шматпакутная

Радзіма шматпакутная,
Ты лёсам-злом прыкутая,
Ніколі вораг не мінаў цябе.
Радзіма векавечная,
Святочная, сардэчная,
Ты пераможца ў вечнай барацьбе.

Радзіма працавітая,
Ты доўгам, як спавітая.
Красуюцца ўсе твае палі.
Радзіма ненаглядная,
Прастора неаглядная,
Няма нідзе дарожшае зямлі.

Радзіма, ты свабодная,
Карміцелька народная,
Адзіны ў свеце мой чароўны край.
Радзіма незабыўная,
Ты памяць непазбыўная,
Сапраўдны, сонечны, шчаслівы рай.

Радзіма ясназорная,
Твае палі ўзорныя,
На іх працуе плённа наш народ.
Радзіма блаславёная,
Як поле, што зялёнае,
Яго не напужае недарод.

Радзіма – птушка мужная,
Часамі саматужная,
Бо так нядобра склаўся цяжкі лёс.
Радзіма – маці родная,
Мая высакародная,
Маё прызнанне ростам да нябёс.


Рецензии
Радзіма – птушка мужная,
Часамі саматужная
***
Дужа добра, Таццяна! Дзякуй Вам шчырае!..
З паважаннем,

Игорь Лебедевъ   04.09.2024 21:15     Заявить о нарушении
Дзякую, Ігар! Добрай раніцы ды поспеху Вам!

Татьяна Цыркунова   05.09.2024 08:17   Заявить о нарушении