Сэнсы

Тэма “80 гадоў перамогі”
Сэнсы

Аўтар: Кожны чалавек у сваім жыцці шукае розныя сэнсы. Навошта жывеш? Дзеля чаго? Куды ідзешь? І што застанецца пасля цябе? Сэнсы, сэнсы, сэнсы… колькі іх навокал? Ці звяртаў ты увагу на тое, чым напаўняеш сваю душу, асобу? Куды бяжыць твой час? Хто зараз ты без тэлефона ды сацыяльных сетак? Без брэндаў, ды кола грамадскага спажывання? Калі зняць з цябе усе абгорткі ды грамадскія маскі, якой прадстане перед табой твая існасць? І хутчэй за ўсё, яна не спадабаецца ні табе, ні акаляючым цябе людзям. Вялікая праца есць распакоўка сябе праўдзівага, напаўненне свайго духа тым, што абудзіць яго і будзе  акрыляць.
Дзея 1.
Сустрэча Гісторыі ды Сучаснасці
Сучаснасць прадстаўляе маладая маці, якая выходзьць  з метро, спяшаючыся з сынам на Плошчы Перамогі. Відавочна, спяшаюцца ў дзіцячы садок.
Гісторыю прадстаўляе бабулька-ветэран Вялікай Айчыннай вайны, з ордэнамі ды медалямі, якія бачны з-за павязанай на шыі хусткі.
Аўтар:
Выйшла Сучаснасць з вагона метро,
Уздыхнула, ды худка пабегла на ўсходы,
Малюючы крокі, нібыта пяром,
У спешцы тут бегла багата народа.

Гісторыя сціпла сядзела на ўсходах,
Чакала, што хтосці заўважыць яе,
Але прабягала немала народа,
З вачамі без сэнсу, нібы ў сне.

Хлапчук Янка: Мама, а чаму голас у метро казаў пра Перамогу. Ці то я не так пачуў? Можа голас казаў “пер’я многа”? але ж тут няма пер’я зусім, толькі вуліца, бабулька з медалямі, шмат машын ды нейкі незразумелы надпіс  з зоркаю.
Маці (яна ж Сучаснасць): Янка, не пытай глупстваў, лепш паспяшайся, бо мы спазнімся у садок!
Аўтар: Янка пакрыўджана апусціў галаву, і паспяшаўся за маці, Але яго спыніла бабулька.
Бабулька (Гісторыя): Вазьмі, Янка, цукерачак. Я ў тваім узросце марыла аб цукерках….
Аўтар: Янка сунуў яе ў кішэню, унутры ўсё кіпела… Сучаснасць заўжды спяшаецца. Ёй няма калі падняць вочы і ўбачыць акаляючую прыгажосць, заўважыць змяненні ў прыродзе, ці будынках. Здаецца, калі сучаснага чалавека нават перанесці ў часе або прасторы, то першае, што ён прыкмеціць – адсутнасць інтэрнэту, а потым ўсё іншае… 


Дзея 2
Парасткі

Аўтар: Янка вельмі любіў дзіцячы садок. Выхавальніца Вольга Сяргееўна была вельмі добрая і ветлівая. А яшчэ яна заўжды распавядала што-небудзь цікавае дзецям. То пра космас, то пра транспарт, то про розныя міфы, пра культуру розных краін, пра жывёл, якія насяляюць кантыненты, моры і акіяны, нават Антарктыду.

Вольга Сяргееўна: Янка, ты сягоння вельмі загадкавы, напэўна, ты мне паведаміш цікавую гісторыю свайго падарожжа у сад?
Аўтар: Янка крыху збянтэжыўся і спужана зірнуў на маці, якая спешна аглядала яго шафку ды наводзіла парадак. Ці не скажа яна зноў, што гэта глупства ды марнаванне часу? Але ж яна паспрабавала схаваць нязручнае маўчанне.
Маці: Янка той яшчэ  фантазёр.
Вольга Сяргееўна: Так, ён добра малюе ды будуе з канструктара лега такія цікавыя рэчы, караблі, істот, мэблю ды іншае…
Маці: Вось толькі і робіць, што малюе…
Вольга Сяргееўна: Яшчэ яму цікава гісторыя, геаграфія, нават паходжанне слоў і гэта дзіўна!
Маці(з усмешкай): Вось і мяне сёння ён здзівіў пер’ямі на Плошчы Перамогі.
Вольга Сяргееўна: Якімі пер’ямі?
Маці: А гэта вы ў яго спытайцеся. Яго фантазіі да дабра не давядуць. Я яму кажу, што трэба марыць аб чымсці прадметным, што можна памацаць, альбо патрымаць у руках, а ён пра космас ды іншыя краіны.
Янка: Я не зразумеў, што я пачуў. Што за такое слова гучала – Перамога, ці пер’я многа. Таму і спытаў, што гэта.
Маці: Янка, я спяшаюся на працу. Мне няма калі шукаць у інтэрнэце, што за слова гэта і распавядаць табе.
Янка: Табе заўжды няма часу. Ты на працы, а калі не на працы, то ў інстаграме, альбо ціктоку, там столькі цікавага для цябе. Ты усміхаешся там. А калі падыходжу я, ты становішся сур’ёзнай.
Маці: У цябе ёсць свой тэлефон, ты  можаш глядзець на ім ўсё, што хочаш.
Янка: Я не хачу глядзець у экран. Няўжо ты не разумееш, што я хачу пагутарыць зтабою, ды з татам, а не з тэлефонам…

Аўтар: Далей Янка забег у пакой, дзе была группа яго ўзросту, і схаваўся пад стол.
Маці(роспачна): Зусім ён некіруемы стаў, што ж будзе далей?...
Вольга Сяргееўна: Здаецца, ён хоча вашай увагі…
Маці: Ды дзе ўзяць час на гэта? Я ж з працы на працу…
Вольга Сяргееўна: Дзеці растуць хутка. І тое, што вы ўкладзеце ў яго выхаванне, прарасце вельмі хутка ў плён. Як ён можа ведаць, што такое Перамога, калі не ведаюць бацькі. Прабачце, але ж я не магла не сказаць гэтага. Мяне чакаюць дзеці. Вечарам будзе бацькоўскі сход, калі вы жадаеце, мы можам узняць гэтае пытанне там. Паспрабую папрасіць парады ў псіхолага.
Аўтар: Маці стала крыху сорамна за яе недасведчанасць у гэтай тэме, і яна ціха выйшла з сада. Шлях да працы быў не такі спешны, у вушах не было навушнікаў, і тэлефон ляжаў у кішэньцы сумкі. Сучасную маці адалявалі думкі…
Дзея 3
Чытаем пра вайну
Аўтар: Вольга Сяргееўна па звычцы пракантралявала, як дзеці пачысцілі зубы, запісала ўсіх прысутнічаючых у журнал, праверыла тэмпературу памяшканняў, дапамагла дзяжурным паліць кветкі і сервіраваць стол да сняданку.  А затым яна пачала ставіць розныя кнігі на выставачную паліцу, з якой дзеці бралі іх і разглядалі, спрабавалі чытаць літары, але больш дзівіліся на  малюнкі. Янка прачытаў надпіс “Чытаем дзецям пра вайну”.
Янка: А вы нам раскажаце пра вайну? Я ведаю, што па-суседству з нашай Беларуссю ідуць розныя ваенныя дзеянні. Мы будзем гаварыць пра гэта?
 Вольга Сяргееўна: Не, Янка, пра сучасныя войны ты паслухаеш у навінах. А мы будзем размаўляць пра Вялікую Айчынную Вайну. І не толькі сёння. Цэлы тыдзень. Мяне спалохала тое, што ты не ведаеш, што такое Перамога. Напэўна, не ведаюць і астатнія. А магчыма, нават вашы бацькі.
Аўтар: Дзеці не выказалі задавальнення агучанай тэмай. Гэта ж не гульні ў тэлефоне, і нават не новы пісталет, ці слайм. Чытаць кнігі. Шмат хто нават спрабаваў сказаць “нехачу”, але Вольга Сяргееўна мела падыход да дзяцей.
Вольга Сяргееўна: Якая станцыя метро знаходзіцца побач з нашым садам?
Дзеці: Плошча Перамогі.
Вольга Сяргееўна: А што значыць слова Перамога?
Аўтар: Дзеці маўчалі. Яны не ведалі тлумачэння гэтага слова, ім ніхто пра гэта не казаў, а яны і не пыталіся. Такі стан псіхолагі называюць “вывучаная бездапаможнасць”, калі чалавек доўгі час не атрымлівае ад значных дарослых адказаў на розныя пытанні, якія ім цікавы, а потым перастае наогул задаваць пытанні.
Вольга Сяргееўна: Я вам сягоння адказваць не буду на гэтае пытанне. І заўтра. Думаю, вы самі мне потым адкажаце на яго. А зараз я вам паведамлю пра aпaвядaнне «Дoм пpы дapoзe» Янкі Маўра (1945). Унас таксама ёсць Янка! Аўтар: Янка пачырванеў, але быў задаволены, што на яго звярнулі ўвагу. А выхавацельніца пачала расказ пра хлoпчыка Baciлька, які paзaм з мaцi aпынyўcя нa пpaцoўнaй кaтapзe ў мяcцoвaгa пpycкaгa бaўэpa. Cтapэйшыя з cям'i бaўэpa i мaлы Maкc aднocіліся дa Baciлькa, як дa pэчы, цaцкi. Пpынiжэннe i здзeк пaнaвaлi пaкyль нe пaчaлo нaблiжaццa caвeцкae вoйcкa. Hi мaцi Baciлькa, Apынa, нi нacтaўнiцa, якaя тaкcaмa aпынyлacя paзaм з iмi, нe пoмcцяць зa здзeкi i кpыўды cвaiм гacпaдapaм. Калі Вольга Сяргееўна скончыла расказ, павісла цішыня. Якую потым парушыў гук ёрзання, гэта дзяжурныя зразумелі, што прынеслі абед, але не прыкмецілі, як хутка прабег час. Вечарам Вольга Сяргееўна зняла кароткія відэа аб меркаванні дзяцей ад пачутага апавядання. Дзецям яна задала адно пытанне: Што адчуваў Васілек, калі знаходзіўся у палоне нямецкага хлопчыка… Кожны адказаў сам, што ж такое перамога.
На бацькоўскім сходзе Вольга Сяргееўна паказала зусім кароткае відэа на 7 хвілін. Бацькі пачулі адказы дзяцей. Ёсць пагаворка “Вуснамі немаўля глаголіць ісціна”…
Наступным ранкам Вольга Сяргееўна сама спяшалася з Плошчы Перамогі на працу. Яе дагнаў Васька, які нёс кнігу Янкі Маўра «3aпicкa».
Васілёк: Добрай раніцы. Мой тата ўзяў у бібліятэцы кнігу. І папрасіў яе прачытаць. Ён у дзяцінстве яе чытаў. Жадае абмяняцца меркаваннем са мною.
Аўтар: Вольга Сяргееўна была здзіўлена, але паабяцала пачытаць дзецям. Гісторыя 13-гадовага піянера Aлёшы Пaтaпчыкa натхніла дзяцей на маляванне. Кожны уявіў яго па-свойму. Але ўсе малюнкі аб’яднала чырвоная зорачка.   

Дзея 4
Вуснамі немаўля глаголіць ісціна
Аўтар: Прайшло некалькі дзён, надыйшоў выхадны дзень. Янка па звычцы ў вольны час глядзеў тэлевізар. Мультфільм яму было сумна глядзець, таму яго ўвагу захапіла перадача пра жывёл.
Маці: Янка, ты не жадаеш прайсціся у Макдональдс? Нешта ты сёння сумны.
Янка: Добра. Але я не ведаю, што там рабіць акрамя ежы.
Маці: Там добра кормяць. Памятаешь, у мінулы раз мы купілі вельмі смачныя бургеры.
Янка: Так, але  ж не ежай адной жыве чалавек.
Маці: Адкуль такія сумныя думкі ў такой маленькай галаве?
Янка(вельмі ціха): Ну хоць у чыёй-нібудзь галаве павінны ж быць думкі аб нечым, акрамя ежы…
Аўтар: Уся сям’я выйшла на вуліцу. Штам людзей накіроўваліся у напрамку вакзалу. Шматлікія забаўляльныя цэнтры прыцягвалі ўвагу малых і дарослых. На Плошчы Перамогі стаяла ганаровая варта. Янка зацікавіўся і вырашыў падыйсці бліжэй. Людзі ускладалі кветкі, нехта вельмі сур’ёзны нешта казаў аб ветеранах. Янка ўбачыў тую бабулю, якая яго частавала цукеркамі. Яе ганарова запрасілі на маленькую сцэну. І яна пачала свой расказ…
Ветэран: Зараз вам вельмі цяжка щявіць, што некалі даўно тут былі варожыя танкі, што людзей хапалі і вывозілі з Беларусі, што вораг нават у планах не меў намера заставіць нашу нацыю у жывых, а толькі як прыслугу, ці жывел. Нечалавечыя умовы і адносіны, незвычаёная жорсткасць і абыякавасць да чалавечага лёсу, адчуванняў… Зараз іншы час. Навокал прыгожыя краявіды, будынкі, спакойнае жыццё, забавы ды гульні. У мяне не ыло такога дзяцінства, жыцця, пакуль я са сваімі братамі не стала на абарону айчыны. Калі пачалася Вялікая Айчыная Вайна, мне было ўсяго 16 гадоў. Адзінае, што я магла рабіць, гэта перавязваць раны. Але я была рада і гэтаму.  Таму мой пасыл каб вы ганарыліся тым, што было на нашай зямлі і цанілі тое, што маеце.
Аўтар: Маці схапіла Янку за руку.
Маці: Я думала, ты згубіўся. І што табе тут цікавага? Звычайны помнік, звычайныя люзі. Няма ім чаго рабіць, толькі сходкі арганізоўваць.
Аўтар: Далей сям’я пайшла у гандлёвы цэнтр. Выстаяўшы даўжэзную чэргу, нарэшце ўсе селі за стол. Янка сумаваў. Ён не вельмі зацеў есці, тым больш булку, якака зроблена з хімічных рэчаў. Ён бачыў у відэа. Але ўсе гэта любяць, таму яму нічога не заставалася, як упадобіцца да іншых.
Янка: Мама, я хачу дранікаў.
Аўтар: Маці нават папярхнулася ад нечаканасці.
Маці: Сыначка, хіба ж ты галодны? Я ж купіла табе тры бургеры. Няўжо мала?
Янка: Не, ты не разумееш, я хачу дранікаў, таму што яны з бульбы.нашай бульбы, родненькай…
Аўтар: Маці пачала нешта няўпэўнена казаць пр тое, як стамілася, што ў яе няма часу. Янка ўсё разумеў. Ківаў галавой, маўчаў. Пасядзелкі скончыліся. Яны выйшлі зноў да плошчы. Там, сярод шэрага колеру мрамару выдзялялася группа дзяцей.
Янка: Мама, а што яны робяць?
Маці: Я не ведаю, спытай у таты.
Тата: Гэта ганаровая варта.
Янка: Варта што значыць?
Тата: Гэта калі хтосці штосці вартуе.
Янка: Каб не ўкралі? Няўжо хтосці здолее?
Тата(з усмешкай): Не. Гэта воінскае падраздзяленне ці група асоб, выстраеныя для аддання пашаны у гонар каму;небудзь. Гэта помнік Перамогі.
Янка: А чаму яго вартуюць дзеці? Я таксама хачу!
Аўтар: Тата ўзяў Янку за руку і накіраваўся да дзяцей, якія ганарова стаялі на плошчы. Хлопчык вельмі доўга аб нечым іх выпытваў. Нават бацькі слухалі. У гэты дзень сям’я вярталася дадому трымаючыся за рукі, гледзячы па баках і на зоркі. І прыкмеціла, што усе спяшаюцца, усе глядзяць у кэран, мала хто ў вочы іншым людзям. На станцыі метро ім сустрэлася бабулька-ветэран. Янка з павагай прапусціў яе у дзверы. А яна у падзяку шмат чаго паведала яму, пакуль ехала да сваёй станцыі. Бацькі не чапалі Янку, яны нават праехалі колькі станцый метро, каб даслухаць, бо  няветліва перабіваць. Так адбылася сустрэча гісторыі і сучаснасці. А вечарам сям’я ела дранікі ды разглядвала альбом дзеда, які цудам тата не выкінуў разам з іншымі рэчамі. Маці знайшла у інтэрнэце сайт, па якім можна знайсці, дзе служыў дзед. Гэта быў урок для ўсёй сям’і: успомніць. А праз некалькі дзён Янка пайшоў у школу, дзе яго першы ўрок так і называўся “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”. І Янка ведаў, што адказаць настаўніцы.



Нам есть чем гордиться,
Нам есть что беречь:
Кустарник и птицу,
И прадедов речь,

Язык и культуру,
Тропинку к дому,
Здоровье, фигуру,
Родных и знакомых,

Историю, память,
Реки и поле...
Нам есть что оставить
Потомкам после...

01.09.2024


Рецензии