Вясновы водар

Вясновы водар зачаруе,
Ён сакавіты, дарагі.
Смалісты – горыч падаруе,
Запоўніць Нёмна берагі.

Вясновы водар жыватворны,
Ён сілу людзям надае.
Пахучы, стойкі, непаўторны,
Мядовы водар-пах пяе.

Вясновы водар саладжавы,
Пах абудзіўшайся зямлі.
Шчымліва родны пах дзяржавы,
Так пахнуць мокрыя палі.

Вясновы водар – знак магічны,
Пах цёплы – подых малака.
Радок складаецца лагічны –
За водар дзякуе рука.

Вясновы водар – дар Радзімы,
Ён несмяротны, сіла ў ім.
У цэлым свеце пах адзіны,
Як з роднай печы горкі дым.


Рецензии