Бухне спелы яблык у траву...

***
Бухне спелы яблык у траву,
Пройдзе дзень і зночыцца знянацку.
Сустракаю верасень, жыву
І прымаю восень, быццам цацку.

Далікатна яблык падніму.
Ён такі прыгожы, нібы цацка.
А калі сустрэну я зіму,
Дык успомню верасень знянацку.

Бухне спелы яблык у траву,
Пачарнее сінява знянацку.
Дзень былы ніколі не заву,
Не шукаю згубленую цацку.

Адарвецца ён ад сінявы,
Ад жыцця, як яблык, адарвецца.
Хтосьці вершы піша з галавы,
А з душы - не кожнаму ўдаецца.

Бухне спелы яблык у траву...
Зарыфмую з тым, чым я жыву.

02. 09. 2024 г.


Рецензии