Мой куток

Як лагодна пяе срэбраводны мне Нёман,
Калыхаюцца хвалі, шумяць верасы.
Казкай лесу сівога  мне чуецца гоман,
Ды заззяла вясёлка ад саспелай расы.

Лес гукае ды стогне, быццам лядашчы дзедка.
Крэхча нешта з усмешкай, дый аповяд вядзе,
Як жыцце нараджаецца, нібы та кветка,
Ды да сталага ўзросту крок за крокам ідзе.

Як спачатку паўзе, нібы той немаўлятка,
Так павольна, што цяжка бывае трываць.
А ў канцы так  імчыцца, як зорачка з неба,
Не паспееш яго ні схапіць ні дагнаць.

Вось і я жыву зараз, хапаю імгненні,
Асалоду адчуўшы, усім сэрцам смакую,
Мне не трэба палацаў з  каштоўных каменняў,
Толькі неба ды сонца, ды рэчку такую.

Хай лагодна цячэ стрэбраводны наш Нёман,
Зоркі шчасце паволі рассыплюць над ім.
Мой куток беларускі,  вызнАчаны Богам,
Ты такім назаўжды будзеш ў сэрцы маім.
31.08.2024


Рецензии
Добрый вечер Танюша,хорошо про свой кусок написала,про староводный Неман-жаль не все слова понятны...
С теплом

Лидия Цыганкова   04.09.2024 21:50     Заявить о нарушении
Благодарю. Да, это белорусский язык, Некоторые слова дословно не переводятся. Куток - это уголок, а Неман с серебристой водой :) Просто его у нас так называют, даже в песне "Песняры" поют, а слова Янки Купалы из стихотворения "Мой родны кут"

Танюша Старостина   05.09.2024 22:44   Заявить о нарушении