Шчыруе восень
Рукi цалуе калоссе, налiтае сокам.
З песняю кружыць жаўрук па-над гаем,
Шчыра падзяку шле сонейку перад палётам.
Восень шчыруе паспець да марозаў
Пiльна напоўнiць засекi сваiмi дарамi.
Вус цягне колас да просiнi з просьбай,
Промнем сагрэць i укрыць ад дажджоў рукавамi.
Плённая восень даруе надзею,
Што будзе заўтрашнi дзень наш багаты i шчодры.
Цёплаю коўдрай зямельку завеi
Шчыльна укрыюць, напояць пiтвом прахалодным.
З песняй падзякi старанныя рукi,
Восенi дар прынiмаюць з паклонамi Сiве.
Дзесцi з-за лесу даносяцца гукi,
Дбайна рыхтуецца край да пасеваў азiмых.
Свидетельство о публикации №124090205467