Сучаснасць

Выйшла Сучаснасць з вагона метро,
Уздыхнула, ды худка пабегла на ўсходы,
Малюючы крокі, нібыта пяром,
У спешцы тут бегла багата народа.

Гісторыя сціпла сядзела на ўсходах,
Чакала, што хтосці заўважыць яе,
Але прабягала немала народа,
З вачамі без сэнсу, нібы ў сне.
2024


Рецензии