Небам сiнiм i бяздонным...
Небам сінім і бяздонным
Крочыць верасень святы
І бярозавым мадоннам
Упрыгожвае лісты.
Шэпча лісце дрэў спрасоння,
Агаляюць вішні лбы.
Ці палоць клубніцы сёння,
Ці паехаць па грыбы,
Каб стаміцца, наталіцца,
Задаволіцца мне тым,
Што зімою будзе сніцца:
Цёплым вераснем святым?
02. 09. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124090202818