Звон вераснёвы
Крыштальны, лёгкі, нібы пух.
Набіў жа нехта добра рукі,
Не спыніцца да неба рух.
Звон мілагучны, меладычны,
Чаруе лепей цішыні.
Здзіўляецца, хто не прывычны,
Звон льецца нібы з вышыні.
Працяжна-медзяны ды пругкі,
Сапраўдны гукі – веру дам.
Успамінаюцца харугвы,
Атрутным платаю гадам.
Калі забыліся на веру,
Яна ў заняпад прыйшла.
Не мелі добрага намеру,
Бо зорка іншая ўзышла.
Звон незмаўкальны, ціхі, чысты,
Здаецца, што пяюць палі.
Паветрам восені празрыстым
Разносіцца па ўсёй зямлі.
Свидетельство о публикации №124090201563