Трыбун

Трыбунам нарадзіцца трэба,
Навука ў гэтым не прычым.
Душы вялікая патрэба –
Адной з галоўнае прычын.

Трыбун... ён мае прыцягненне,
Прычынна-выніковы ход.
Прамова – як адно імгненне,
Чаруе словам маг народ.

Харызматычны, яркі, смелы,
Трыбун прывабны, мае густ.
Прамоўца добры ды ўмелы,
Натоўпа адчувае пульс.

Трыбун... ён дагаджаць не будзе,
Да мэты сокалам ляціць.
Народ прамову не забудзе,
Як слова праўды не любіць?

Трыбунам стаць не кожны зможа,
Гавораць часта неўпапад.
Зварот не кожны ладна зложыць,
Прамова дрэнна – заняпад.


Рецензии