Заклiк

Якім павінен заклік быць?
Бадзёрым, палымяным.
Па рэчачцы чужой не плыць –
У кожнага ёсць плямы.

Знайсці адзіны той зварот,
Што словам свет абудзіць.
Успрыме заклік мой народ,
Яго чакаюць людзі.

Якую сілу трэба мець,
Каб слухалі прамову.
Яна гучыць нібыта медзь,
Бо праслаўляе мову.

Уклад сардэчны не благі,
Ён зможа шлях наблізіць.
Ход самы лепшы – напрамкі,
Нікога не ўнізіць.

Прамова, заклік ці зварот –
Гаворка людзям міла.
Эффект, што не наадварот,
Каб прыцягнула сіла.

Кругаварот надзейных слоў –
Бадзёры заклік, смелы.
Аправаю любых высноў,
Як падыход умелы.


Рецензии