Бязмежнае

Пагавары са мною, цьмяная,
зорка самотная, захмарная.
Такі твой колер сёння палавы*,
мабыць, зірнуўшы на мяне?

Люстэркам для цябе не хочацца...
Месяц укорліва: "Даводчыца!
Глядзі, што з небам нашым робіцца,
і гэта ўсё твая віна"!

Шапчу малітву самапісную:
ніколі неба каб не "віснула",
каб адлюстроўвала празрыстасцю
ад нашых думак і турбот.

Вачэй маіх кране бязмежнае,
неклапатліва-безбярэжнае.
Ад дум сумотных незалежнае.
І небу так такім і быць!


палавы*  - бледна-жоўты колер


Рецензии
Землячка, привет! Пишаш добрые вершы. Вот тут написался стишок на роднай мове.Ты будешь первой читательницей. Правда, русскими буквами.
***
Загула сивизна у бараде
и хажу, хажу негалёны.
Гэты поезд далей не иде,
кали ласка, пакиньце вагоны!

Не чакайце пакуль вас змятуць
быццам кучку гаронага смецця.
Усё калисьци ачысцицца тут
прыбиральницай спрытнаю - смерцю.

Мы прыходим заужды ниадкуль
и зникаем бясследна у никУды
Не зацягвай, вализку пакуй
и прастуй нацяньки да свабоды.

Валерий Липневич   04.09.2024 16:31     Заявить о нарушении
Дзякуй за давер, паважаны зямляк, першай пабачыць ваш твор))

А вось мой дзядуля казаў: "Если парень бреется, значит он надеется" і пры гэтым спяваў знакамітую "Надежда -мой компас земной"... Можа ў гэтым і справа?)) Навесці марафет і больш аптымістычна насустрач.... нават непазбежнаму, такі жыццёвы завод))

Таксама, рада пазнаёміцца. Вольным часам завітаю, з найлепшымі пажаданнямі!

Гарунова Святлана   03.09.2024 14:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.